З 1 мая ў Беларусі пералічаць даплаты і надбаўкі да пенсій

З 1 мая па 31 ліпеня ў Беларусі ўсталююць новую велічыню пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.



pensija1.jpg

Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна адзначыла, што ў сувязі з гэтым будуць пераразлічаны памеры павышэнняў, надбавак і даплат, перадае БелТА.

«Адначасова з гэтай даты будуць пераразлічаны сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі, памеры якіх таксама вылічаюцца зыходзячы з велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму», — адзначыла яна.

Акрамя таго, дадатковая матэрыяльная падтрымка ветэранам аказана ў сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на суму 235,9 млрд. рублёў. З 1 красавіка да 1 мая бягучага года ў краіне праводзіцца выплата ветэранам да 70-годдзя Перамогі, на гэтыя мэты накіравана 217 млрд. рублёў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.