Улады Грузіі паабяцалі выдаць ветэранам да Дня Перамогі па 444 долара
На сённяшні дзень у Грузіі засталося 1800 ветэранаў Другой сусветнай вайны.

Кіраўнік адміністрацыі ўрада Грузіі Майя Цкіцішвілі заявіла, што ў гонар 70-годдзя Перамогі над нацызмам грузінскія ветэраны Другой сусветнай вайны атрымаюць разавую фінансавую дапамогу ў памеры 1000 лары (каля $ 444).
"На сённяшні дзень у Грузіі — 1800 ветэранаў Другой сусветнай вайны. Урад цэніць уклад нашых ветэранаў у перамогу над фашызмам. Вядома, гэтая фінансавая дапамога не вырашыць праблем ветэранаў, але дапаможа годна сустрэць свята!" — сказала ў пятніцу на брыфінгу Цкіцішвілі.