За год колькасць вакансіяў у Мінскай службе занятасці зменшылася ў 2,5 разы
Беспрацоўных стала больш, а вакансіяў — менш. Сярод самых запатрабаваных спецыялістаў у сталіцы — прыбіральшчыкі, санітаркі, кантралеры-касіры, інжынеры.
У базе мінскай службе занятасці налічваецца амаль 7 тыс. вакансіяў, паведамляе навінавае агенцтва «Мінск-Навіны». Год таму газета «Савецкая Беларусь» паведамляла пра 18 тыс. вакансіяў у гарадской базе, што прыкладна ў 2,5 разы больш.
Паводле Мінгарвыканкаму, найбольш запатрабаванымі спецыяльнасцямі з’яўляюцца прыбіральшчыкі вытворчых памяшканняў (247 вакансіяў), санітаркі (175), кантралеры-касіры (165). Таксама гораду патрэбныя медсёстры (553), лекары-спецыялісты (296), інжынеры (266).
1 кастрычніка ў Мінску налічвалася 6,5 тыс. зарэгістраваных беспрацоўных. Год таму такіх асобаў было ў 1,5 разы менш — каля 4,3 тыс.
"Белсат"