0:8 ад Бельгіі. Футбольная зборная Беларусі пацярпела самую буйную паразу ў сваёй гісторыі

У матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету-2022 беларускія футбалісты сёння сустракаліся з бельгійцамі. Матч прайшоў у Левене і прынёс нашай камандзе гістарычны вынік. 0:8 — так буйна зборная Беларусі не прайгравала яшчэ ніколі. 

Фота «Наша Ніва»

Фота «Наша Ніва»

Нагадаем, у першым матчы кваліфікацыі беларусы ў Мінску перамаглі ў суботу каманду Эстоніі з лікам 4:2. У той гульні эстонцы выступалі другім складам, бо страцілі аснову праз каронавірус.

Такім чынам, пасля двух тураў на рахунку беларускай зборнай 4 ачкі. Наша каманда займае чацвёртае месца — услед за бельгійцамі, чэхамі і валійцамі.

Пры гэтым задача каманды Міхаіла Мархеля на гэты адбор — другое месца і выхад у плей-офф.

Цікава, што гульня праз пандэмію прайшла без гледачоў, аднак без падтрымкі беларусы не засталіся. Перад гульнёй на пад'ездзе да стадыёна нашых суайчыннікаў сустракалі прадстаўнікі дыяспары. Натуральна, з бел-чырвона-белымі сцягамі.