Жыхар Бабруйска, якому далі 15 сутак за налепку з «Пагоняй» на аўто, чацвёрты дзень трымае галадоўку

Паўла Кабанчука затрымалі ў родным горадзе на Дзень Волі 25 сакавіка. 

naklejka_s_gerbom_belarusi_pogonya_3.jpg

Жыхар Бабруйска Павел Кабанчук чацвёрты дзень трымае галадоўку. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла яго маці.

Павел Кабанчук адбывае адміністратыўны арышт у бабруйскім ІЧУ. Яго затрымалі 25 сакавіка ў Бабруйску за налепку з «Пагоняй» на аўтамабілі. У той дзень, паводле інфармацыі «Вячэрняга Бабруйска», у горадзе затрымалі больш за 10 чалавек. Большасць з іх пакаралі суткамі — ад 15 да 30. А маці траіх дзяцей Ірыне Сурыгінай прысудзілі велізарны штраф у 180 базавых велічынь (4860 рублёў).