Стаў вядомы прысуд за БЧБ-шыльду з назвай вуліцы ў Іванава

Мужчыну пакаралі пасля таго, як ён правёў за кратамі тры дні.

400149600877_219998.jpg

Прысуд за БЧБ-шыльду з назвай вуліцы — штраф у 1160 рублёў. Так суд пакараў жыхара Іванава Андрэя Дражына.

Шыльду, вывешаную «для публічнай дэманстрацыі на агульны бесперашкодны агляд», прызналі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Дражын не прызнаў віну і будзе абскарджваць прысуд. Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі яго сваякі.

Мужчыну нарэшце выпусцілі з-за кратаў, дзе ён правёў тры дні.

Нагадаем, бацьку 3-х дзяцей з Іванава затрымалі за чырвона-белую шыльду на доме з назвай вуліцы і нумарам дома, яна вісела з 2015 года.

Паводле слоў міліцыі «шыльды, на фоне якіх напісаны назва на лацінцы вуліцы і нумары дома, прыраўноўваюцца да адзінкавага, няўзгодненага пікетавання».
Мужчыну ўзялі пад арышт падманным шляхам: сказалі, што яму трэба з імі праехаць у аддзел, для таго, каб паставіць подпіс, аднак памясцілі ў ІЧУ.