Мікрааўтобусы, вадалазы. Гісторыя аднаго БЧБ-сцяга, супраць якога правялі спецаперацыю (фота)
У мінскім мікрараёне Усход каля 7.30 быў заўважаны бел-чырвона-белы сцяг. Нехта замацаваў яго на фантане Сляпянскай воднай сістэмы. TUT.BY сведчыць, што на барацьбу з незарэгістраванай сімволікай прыехалі значныя сілы.

Спачатку пейзаж з відам на водную паверхню выглядаў так.

Але потым за сцягам «прыйшлі».

У выніку «вораг» быў ліквідаваны.