«Здзейсніла зняслаўленне помніка». Дзяўчыну затрымалі за відэа з БЧБ-сцягам каля манумента Перамогі
28-гадовую мінчанку затрымалі за відэа з бел-чырвона-белым сцягам каля манумента Перамогі. «Відэаролік дэструктыўнага характару», які быў выкладзены 25 сакавіка, пабачылі супрацоўнікі крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС Мінска. Дзяўчыну знайшлі.
![dzva.png dzva.png](/img/v1/images/dzva.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міліцыя заявіла, што дзяўчына «здзейсніла зняслаўленне помніка». Якім чынам? На відэа яна проста сядзіць на плітцы манумента са сцягам. Але аператыўна была праведзена праверка і яе матэрыялы ўжо перадалі ў Следчы камітэт.
Прэс-служба сталічнай міліцыі паведамляе, што дзяўчына раней
ўдзельнічала ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Магчыма,
відэа са сцягам каля помніка палічаць «пікетам».
Паводле «Еўрарадыё».