20 ліпеня на беларуска-літоўскай мяжы могуць быць вялікія чэргі
Прыкладна з 9.00 і 18.30 гадзін 20 ліпеня ў пунктах пропуску, якія знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы, могуць не працаваць інфармацыйныя сістэмы.

Фота з сайта www.westki.info
Пра гэта папярэджвае літоўскі бок, піша Камсамольская праўда.
Паводле інфармацыі літоўцаў, 20 ліпеня ў прамежку паміж 9.00 і 18.30 у пунктах пропуску, якія знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы, не будуць працаваць інфармацыйныя сістэмы. Гэта неабходна для правядзення прафілактычных работ па абнаўленні праграмных прадуктаў.
З прычыны гэтага прыём транспарту літоўскім бокам будзе ажыццяўляцца не вельмі рэгулярна.
Тых, хто мае намер перасякаць мяжу ў пунктах пропуску Беняконі, Каменны Лог, Катлоўка або Прывалка, просяць улічваць гэтую інфармацыю.