5 цёплых напояў для халоднай восені. Саграваемся ва ўтульнай атмасферы

Сёння гарады Беларусі прысыпала першым снегам. Надыйшоў час запавольвання і спакою. Нагадваем вам рэцэпты сагравальных напояў, якія дададуць святочнай атмасферы ў самыя звычайныя вечары. 

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

Класічная імбірная гарбата з лімонам і мёдам

Імбір добра вядомы сваімі сагравальнымі ўласцівасцямі, а ў тандэме з лімонам і мёдам ён стане ідэальным саюзнікам у барацьбе з восеньскімі прастудамі.

4201_47213_x.jpg

Інгрэдыенты:

  • Корань імбіра (2-3 см)
  • 1 маленькая лыжка мёда
  •  Лімон
  • 2 шклянкі вады

Натрыце імбір на дробнай тарцы. Заліце ​​яго кіпенем і дайце настаяцца 10 хвілін. Дадайце лімон і мёд. Змяшайце і атрымлівайце асалоду.

Гарачы шакалад з цынамонам і мушкатовым арэхам

Напрыканцы дня пачаставаць сябе і любімых людзей дэсертам у выглядзе гарачага шакалада — што можа быць больш прыемна і проста?

hot_chocolate_78843_16x9.jpg

Інгрэдыенты:

  • 2 шклянкі малака
  • 50 г цёмнага шакаладу
  • 1/4 маленькай лыжкі цынамона
  • дробка мушкатовага арэха
  • узбітыя вяршкі па жаданні

Нагрэйце малако, дадайце цёмны шакалад і размешвайце, пакуль ён не растане. Дадайце цынамон і мушкатовы арэх. Упрыгожце ўзбітымі сліўкамі. 

Яблычны сідр з цынамонам (безалкагольны)

На прыгатаванне гэтага напою варта вылучыць цэлы вечар (а дакладней — 3 гадзіны). Затое ўвесь дом яшчэ доўга будзе поўніцца дзівоснымі пахамі яблыкаў і цынамона.

apple_cider_index_650b034b5aa4d.avif

Інгрэдыенты:

  • яблыкі (10 шт.)
  • вада
  • ¾ шклянкі белага цукру
  • спецыі (цынамон, молаты духмяны перац, гвадзік, аніс)

Нарэжце яблыкі на чацвярцінкі, пакладзіце ў вялікі рондаль, заліце вадой. Дадайце цукар, цынамон і духмяны перац. Давядзіце да кіпення на сярэднім агні. Варыце, не накрываючы, цягам 1 гадзіны. Затым паменшыце агонь да мінімуму, накрыйце рондаль і варыце на павольным агні цягам яшчэ 2 гадзін. 

Працэдзіце яблычную сумесь праз дробнае сіта (цвёрдыя часціцы выкіньце). І зноў працэдзіце сідр праз сіта, высланае марляй.

Гатова! Падавайце сідр цёплым, з палачкай цынамону альбо зорачкай анісу.

А сідр, які застанецца, можна захоўваць у лядальні да аднаго тыдня. Толькі нагрэйце ваш напой — і ўтульны вечар забяспечаны.

Гарбата масала з малаком і кардамонам

Гэты індыйскі напой можа стаць вашым улюбёным рытуалам у халодныя дні. 

how_to_make_masala_chai_1568x1039.jpeg

Інгрэдыенты:

  • 2 шклянкі вады
  • 1 шклянка малака
  • 2 маленькія лыжкі чорнай гарбаты
  • 1 палачка цынамона
  • 2-3 гваздзікі
  • 1/4 лыжкі молатага кардамона
  • 1/4 лыжкі молатага імбіра
  • 1 лыжка цукру ці мёда

Змяшайце ваду і малако, дадайце ўсе спецыі і гарбату. Давядзіце да кіпення і варыце 5 хвілін. Дадайце цукар ці мёд па гусце і атрымлівайце асалоду з экзатычнымі ноткамі.

Мядовы глінтвейн з апельсінам і спецыямі

Святочны глінтвейн — такі ж неабходны атрыбут позняй восені і зімы, як плед і ўлюбёны, хаця і прагледжаны сотню разоў, фільм. А лепш — усё адразу.

shutterstock_1192947499.jpg

Інгрэдыенты:

  • 750 мл чырвонага віна
  • 1 апельсін
  • 1 палачка цынамона
  • 3-4 гваздзікі
  • 2 ст. лыжкі мёда
  • Дробка мушкатовага арэха

Нагрэйце віно, дадайце нарэзаны (з лупінай) апельсін, спецыі і мёд. Трымайце на слабым агні каля 10 хвілін, не даводзячы да кіпення. Пераліце ​​ў куфлі і... прыемнага вечара!

Памятайце, што цёмныя, ва ўсіх сэнсах, часы — не нагода адмаўляць сабе ў маленькіх радасцях.