Аб'яднанне былых сілавікоў прэзентавала расследаванне пра «вайсковую кампанію» Шэймана
Аб’яднаньне былых сілавікоў Беларусі падрыхтавала даследаванне пра сакрэтнае ваенізаванае падраздзяленне пад кантролем дзяржавы, паведамляе «Свабода».
У абнародаваным відэароліку сцвярджаецца, што Віктар Шэйман, адзіны паплечнік Аляксандра Лукашэнкі, які ацалеў ад моманту першых выбараў 1994 году, атрымаў карт-бланш на арганізацыю прыватнай вайсковай кампаніі.
Віктар Шэйман займаў розныя высокія дзяржаўныя пасады — ад
генпракурора да ўпаўнаважанага ў стратэгічных рэгіёнах свету — і толькі
нядаўна выйшаў у адстаўку паводле стану здароўя з Кіраўніцтва справамі
прэзідэнта.
Пры гэтым, як запэўнівае ініцыятыва былых сілавікоў, была ў Шэймана
яшчэ адна місія, схаваная пад грыфам асаблівай сакрэтнасці.
«Новы эскадрон смерці дыктатара — Віктар Шэйман і ягоная
прыватная вайсковая кампанія. Ахова радовішчаў, палітычныя забойствы або гандаль
зброяй? Для якіх мэтаў Шэйман падбірае армейскіх палкоўнікаў?», — гаворыцца ў анатацыі да расследавання.
Незадоўга да леташніх прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка публічна расказаў, як змагаўся са злачыннасцю ў сярэдзіне 1990-х. Па яго словах, тады Шэйман асабіста ездзіў з пісталетам ды адстрэльваў бандытаў.