Аб'яднанне хакераў здабыла матэрыялы праслухоўвання турэмных камер
Ініцыятыва рэвалюцыйных хакераў прадставіла доказы, што камеры ў многіх беларускіх ізалятарах маюць «вушы». Тэхнічныя прыстасаванні дапамагаюць міліцэйскім агентам, засланым у камеру, фіксаваць інфармацыю пасля правакавання людзей на адкрыты дыялог, піша «Свабода».
![06bb1ab7_9553_4b25_bbbb_ab00d08e27f7_w1023_r1_s.jpg 06bb1ab7_9553_4b25_bbbb_ab00d08e27f7_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/06bb1ab7_9553_4b25_bbbb_ab00d08e27f7_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У многіх турэмных камерах у Беларусі ўстаноўлены мікрафоны.
Туды змяшчаюць людзей, ад якіх хочуць атрымаць прызнанне або даведацца іншую
каштоўную інфармацыю. Да іх падсылаюць «засланага казачка», які ўціраецца ў
давер, паведамляюць хакеры.
«Цяпер запісы з турэмных камер у руках руху «Супраціў». На
праслушцы стаяць ІЧУ Акрэсціна, СІЗА-1, ЦІП, Смалявічы, Салігорск, Маладзечна,
Барысаў, Слуцк, Пухавічы, Жодзіна-8, Мядзел, Стоўбцы, Капыль, ІЧУ Сельск і
іншыя ўстановы. Мы выкарыстоўваем атрыманыя дадзеныя, каб выкрываць «казачкоў» і схемы іх працы», — дадаюць яны.
У якасьці доказу да матэрыялаў прымацаваныя ўрыўкі запісаў
праслухоўвання затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc (на фота), дзе яны прызнаюцца, што
ніякага злачынства не здзяйснялі, і іх проста рэпрэсуюць. А таксама запісы
людзей, якія спяваюць, і турма іх не зламала.
Раней пра тое, што ягоныя размовы ў камэры слухалі, казаў палітвязень, галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.