Абаронца Ахоўскіх дубоў выйшаў на волю пасля 30-суткавага арышту
Аляксандр Дзямчук адбываў адміністрацыйны арышт за абарону 300-гадовых дубоў у вёсцы Ахова на Піншчыне, якія прызналі аварыйнымі.

Аляксандр Дзямчук
Абаронца Ахоўскіх дубоў Аляксандр Дзямчук выйшаў на волю пасля 30-суткавага арышту.
Аляксандр Дзямчук – ужо былы дырэктар сельскага Дома культуры.
Яго звольнілі, калі ён адбываў адміністрацыйны арышт за абарону 300-гадовых дубоў у вёсцы Ахова на Піншчыне. Іх прызналі аварыйнымі.
Дзямчук з вяскоўцамі паспрабаваў перашкодзіць гэтаму і залез на адно з дрэваў, адтуль яго сцягнулі сілавікі.