Telegram можа абмежаваць доступ да праўладных каналаў
Доступ можа быць абмежаваны на працягу 36 гадзін.
Праўладным ТГ-каналам прыйшло папярэджанне ад Telegram, што доступ да іх будзе абмежаваны, але ёсць "але", паведамляе Антон Матолька.
Доступ будзе абмежаваны, калі гэтыя каналы на працягу 36 гадзін не выдаляць допісы, у якіх «змяшчаюцца каментарыі, якія зневажаюць годнасць чалавека па яго сексуальнай арыентацыі».
Як удакладняе Матолька, патрабаванне паступіла ад карпарацыі Apple — па правілах App Store забароненыя матэрыялы, накіраваныя на прыніжэнне годнасці чалавека ці групы асоб па прыкметах рэлігіі, расы, полу, сексуальнай арыентацыі, нацыянальнасці ці прыналежнасці да якой-небудзь сацыяльнай групы.