Крыніцы: Жонка Макея можа ўзначаліць Тэатр юнага гледача
Пасаду дырэктара Тэатра юнага гледача замест звольненага па палітычных матывах Уладзіміра Савіцкага можа заняць Вера Палякова, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай рады культуры.

Вера Палякова — жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, які ў мінулым быў дарадцам Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніком яго Адміністрацыі.
Уладзімір Савіцкі — адзін з тысяч звольненых за палітычныя
погляды або адмову звальняць падначаленых за палітычныя погляды. У тэатральнай
сферы звальненні адбыліся ў Тэатры беларускай драматургіі ў Мінску,
Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Нацыянальным акадэмічным
тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, Вялікім тэатры Оперы і балета, тэатрах у
Магілёве, Гродне, Брэсце. Палякова ні разу не выступіла ў абарону рэпрэсаваных
калег. У той жа час паведамлялася, што сын Макея ад першага шлюбу пасля падзей
2020-га звольніўся з Міністэрства замежных спраў.
Паводле «Нашай Нівы»