Адам Бяляцкі асуджаны на 15 сутак арышту
Адам Бяляцкі, сын праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджаны на 15 сутак арышту. Яго адміністрацыйную справу ў пятніцу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Марыя Ярохіна, паведамляе «Еўрарадыё».
![adam_bjaljacki.jpg adam_bjaljacki.jpg](/img/v1/images/adam_bjaljacki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Увечары 13 траўня Адам Бяляцкі выйшаў да станцыі метро "Каменная горка" на адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў — журналістак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, а таксама палітзняволенай шматдзетнай маці Вольгі Залатар.
Яго затрымалі і адправілі на Акрэсціна. Суд праходзіў анлайн.