Справу затрыманай учора Таццяны Міхайлавай адправілі на дапрацоўку
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Списки Задержанных».

Ілюстрацыйнае фота tut.by
Суддзя Савецкага суда Мінска Шаціла сёння пастанавіў адміністрацыйную справу Таццяны Міхайлавай па ч.1 арт 24.23 адправіць на дапрацоўку.
Нагадаем, учора 56-гадовую Таццяну Міхайлаву затрымалі па падазрэнні ў прагулцы з БЧБ-парасонам.
Таццяна — маці Юліі Міхайлавай, якую ў красавіку затрымалі і асудзілі на 25 сутак арышту за шпацыр з БЧБ-парасонам на праспекце Пераможцаў. Таццяну тады таксама асудзілі на 5 сутак за «непадпарадкаванне» па арт. 24.3 КаАП.
Жанчына з'яўляецца шматдзетнай мамай, у якой сямёра паўналетніх дзяцей. У яе дыягнаставаны фіброз лёгкіх — падчас мінулага затрымання, з-за адкрытай форткі ў камеры, у яе пачалася задышка.