Адбываюцца масавыя затрыманні
У Беларусі сёння адбываюцца масавыя арышты, дзясяткі чалавек затрыманыя.
![_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_neba___drot___svaboda___plot__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Загадчыкам юрыдычных кансультацый сёння прыйшоў запыт з калегіі адвакатаў, паведамляе «Наша Ніва». Было сказана, што патрабуюцца 30 адвакатаў, бо КДБ затрымаў 50 чалавек па артыкулах 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і 130 «Распальванне варожасці» Крымінальнага кодэкса.
Паводле інфармацыі @dw_belarus, затрыманні звязаныя з каментарамі пра загінулага супрацоўніка КДБ.