Праваабаронцам сталі вядомыя прозвішчы 51 затрыманага 29-30 верасня ў Беларусі

Дадзеныя на 20.15.

_5381978958788146120_121.jpg

29 і 30 верасня ў Беларусі масава затрымліваюць людзей. «Вясне» вядомыя прозвішчы 51 затрыманага.

Большасць затрыманняў звязаная з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ — СМІ паведамлялі, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек.