84 чалавекі затрыманыя ў Беларусі 29–30 верасня

29 і 30 верасня ў Беларусі масава затрымліваюць людзей. На 11 гадзін раніцы 1 кастрычніка праваабаронцы «Вясны» ведаюць прозвішчы 84 затрыманых 29-30 верасня.

photo_2021_10_01_11_38_49.jpg

Большасць затрыманняў звязаная з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

СМІ паведамлялі, што ў межах арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымлівалі дзясяткі людзей па ўсёй краіне.