«Пакуль ідзе следства — нічога не распавядаюць»
З маці айцішніка Андрэя Зельцэра, які 28 верасня загінуў у перастрэлцы з сілавікамі, здолела звязацца @euroradio.
Вольга Зельцэр не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно цяпер і што з ім. «У міліцыі сказалі, што потым, калі скончыцца следства, выклічуць мяне і ўсё распавядуць», — кажа яна.
— Верыце, што ваш сын мог такое запланаваць?
— Не. Я пляваць хацела на тое, што кажуць і пішуць у інтэрнэце. Меркаванні, маніі... Мне ўсё роўна, хто і што піша, разумееце? Мне абсалютна ўсё роўна. Няхай пішуць.
Таксама журналісты запыталіся ў Вольгі Зельцэр, ці можна неяк падтрымаць яе. Яна адказала: "Ніхто мяне не падтрымае ніколі".