Церцель пра смерць афіцэра КДБ: «Без адказу сітуацыю не пакінем»

Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель пракаментаваў гібель афіцэра Дзмітрыя Федасюка. Ён сказаў, што Камітэт дзяржбяспекі валодае звесткамі пра «натхняльнікаў таго, што здарылася», «гэтыя таварышы перайшлі чырвоную рысу».

800x400.jpg


«Мы ведаем, хто з'яўляецца натхняльнікам гэтага, і лічым, што яны перайшлі чырвоную рысу. Мы без адказу гэтую сітуацыю не пакінем», — перадае яго словы «Спутник».
Церцель таксама распавёў, што дзяржава акажа ўсю неабходную дапамогу сям'і загінулага афіцэра.
Нагадаем, 28 верасня ў Мінску быў забіты супрацоўнік КДБ. Гэта адбылося пры правядзенні сілавікамі спецыяльных мерапрыемстваў «па адпрацоўцы адрасоў, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці». Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 139 («Забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёю службовай дзейнасці»).