Адкрыць архівы, назваць імёны ахвяраў!
Распачаўся збор подпісаў пад петыцыяй, што заклікае адкрыць архівы, забараніць прапаганду сталінізму, назваць імёны ахвяраў і месцы масавых расстрэлаў.
Аргкамітэт форума "Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны" распачаў збор подпісаў пад петыцыяй "Адкрыць архівы, назваць імёны ахвяраў і месцы расстрэлаў, забараніць прапаганду сталінізму". Падпісацца можна на рэсурсе "Зручны горад"
“Заклікаем да падпісання Рэзалюцыі форума "Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны" ўсіх зацікаўленых ва ўстанаўленні ісціны, устанаўленні імёнаў і шанаванні памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій грамадзянаў, партыі, рухі, арганізацыі”, — адзначаюць аўтары петыцыі.