Адкрыць малы памежны рух з Польшчай
Садзейнічаць паскарэнню рэалізацыі закона «Пра ратыфікацыю дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча пра правілы памежнага руху» заклікае дэпутатаў гарсавета у Брэсце грамадская кампанія «Гавары праўду!».

Рэалізацыя гэтага закона дала б мясцовым жыхарам права ў спрошчаным парадку перасякаць мяжу. Брэсцкімі актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» былі адпраўлены лісты 40 народным
выбраннікам. У зваротах змешчана просьба пра тое, каб дэпутаты агучылі праблему з рэалізацыяй на практыцы закона пра малы памежны рух на сесіі дэпутатаў гарадскога савета г. Брэста. А таксама
пасадзейнічалі вырашэнню гэтага пытання ў станоўчы бок.
— Мы жадаем яшчэ раз нагадаць дэпутатам пра актуальнасць пытання малога прымежнага руху. Для нас важна пачуць меркаванне кожнага дэпутата. Акрамя таго, мы спадзяемся, што ўсё-ткі пытанне будзе вынесена на сесію гарадскога савета, дзе будзе прынята рашэнне якога-небудзь характару па выніках абмеркавання, — адзначыў актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Вуек.

Уладзімір Вуек з лістамі да дэпутатаў пра малы памежны рух
Нагадаем, што ўвосень 2011 года актывістамі грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!» быў накіраваны зварот у Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт і Брэсцкі
гарадскі савет дэпутатаў, падпісаны 2242 жыхарамі горада Брэста з просьбай пра садзейнічанне дадзеных дзяржаўных органаў у рэалізацыі на практыцы Закона РБ «Пра ратыфікацыю Дамовы паміж
Урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча пра правілы прымежнага руху».
Паводле прэс-службы zapraudu.info