Апазіцыя едзе на Еўранэст, прадстаўнікі ўлады — не

У сталіцу Еўрасаюза выпраўляюцца дэлегаты ад Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі «Справядлівы свет», руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду!» і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».



jevroniest.jpg

Як паведаміў Аляксей Янукевіч, беларуская дэлегацыя едзе з адзіным пасланнем: «Паўнавартасны, паўнафарматны дыялог можа быць толькі пасля вызвалення палітвязняў і аднаўлення іх у палітычных і грамадзянскіх правах».

У Брусэлі адбудзецца сустрэча беларусаў з віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламенту Яцэкам Пратасевічам.

Беларусь застаецца адзінай з краін-удзельніц Еўранеста, якая не прадстаўленая там дэпутатамі нацыянальнага парламента. У нацыянальным сходзе Беларусі не прадстаўленая апазіцыя, усе дэпутаты ўяўляюць сабой групу падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Ніводныя выбары ў Беларусі ад 1995 года не былі прызнаныя свабоднымі і справядлівымі. Таму беларускіх дэпутатаў і не хочуць запрашаць у Еўранэст.

Пры гэтым ведамства Уладзіміра Макея ўпарта супраціўлялася ўдзелу ў пасяджэнні Еўранэст апазіцыі. І тое, што Еўрасаюз прыняў прынцыповае рашэнне і даслаў запрашэнне менавіта апанентам беларускай улады, можна лічыць сігналам.

nn.by