21 траўня — вечарына памяці Змітра Завадскага
21 траўня ў офісе БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, 3 адбудзецца вечарына памяці аператара ОРТ Змітра Завадскага, які быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года.
![37209bd5_4f72_473b_b3d0_5ecdcaad4285_w268_r1_cx0_cy17_cw0.jpg 37209bd5_4f72_473b_b3d0_5ecdcaad4285_w268_r1_cx0_cy17_cw0.jpg](/img/v1/news/full/37209bd5_4f72_473b_b3d0_5ecdcaad4285_w268_r1_cx0_cy17_cw0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля выкрадання журналіста былі асуджаныя некалькі чалавек, у тым ліку да пажыццёвага зняволення, але да канца таямніца знікнення не раскрытая, вінаватыя ў злачынстве дагэтуль не названыя.
На вечарыне пра Змітра згадаюць ягоная маці Вольга Рыгораўна, жонка Святлана, журналісты, якія з ім працавалі, праваабаронцы, якія спрабавалі
раскрыць акалічнасці злачынства і вінаватых у ім.
Вечарына, якую ладзяць у межах кампаніі «Мы не забудзем» актывісты БХД, пачнецца а 18 гадзіне.