Афіцыйна: Пратасевіч і Сапега пераведзены пад хатні арышт
Следчы камітэт пацвердзіў, што Раману Пратасевічу і Соф'і Сапега мера стрымання зменена на хатні арышт.

Фота: ВВС
«Следчым камітэтам Беларусі працягваецца расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Соф'і Сапегі і Рамана Пратасевіча. Абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны раней звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам. У хадайніцтве яны абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняй следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі. Зыходзячы з гэтага і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт», — гаворыцца ў паведамленні СК.