Справа Марыі Калеснікавай і Максіма Знака накіраваная ў суд — Генпракуратура

Генпракуратура ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што ў суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

kolesnikova_znak.jpg

Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд “для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, якім інкрымінавана здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361 ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

Меру стрымання для Максіма Знака і Марыі Калеснікавай не змянілі — яны застаюцца пад вартай.

Згодна афіцыйным абвінавачваннем, Марыя Калеснікава і Максім Знак “сумесна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”. Адзначаецца, што, нібыта, “абвінавачаныя і іншыя ўдзельнікі змовы размеркавалі ролі ў пазначаным злачынстве супраць дзяржавы і прыступілі да яго выканання”.

Злачынства палітвязняў Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, палягала, паводле  Генпракуратуры, у тым, што, “пазіцыянуючы сябе прадстаўнікамі пераважнай большасці грамадзян Беларусі, рыхтавалі і публічна агучвалі заявы аб перамозе на выбарах кандыдата Ціханоўскай С. Г., страце народам Беларусі даверу да органаў улады і кіравання, слабасці дзеючай улады”. А таксама “неаднаразова прама і ў завуаляванай форме заклікалі да прызнання выбараў несапраўднымі, а дзеючага кіраўніка дзяржавы — нелегітымным”.

Меру стрымання для Максіма Знака і Марыі Калеснікавай не змянілі — яны застаюцца пад вартай.

Максім Знак і Марыя Калеснікава віну не прызнаюць.