Святлана Ціханоўская: Раман Пратасевіч і Сафія Сапега ўсё яшчэ ў закладніках

«Мы не дапусцім гандлю жыццямі і лёсамі людзей», — так Святлана Ціханоўская выказалася наконт таго, што Раман Пратасевіч і Сафія Сапега пераведзеныя пад хатні арышт.

images_132.jpg

— Тое, што Раман і Сафія пераведзеныя пад хатні арышт і не знаходзяцца за кратамі, — гэта добрая навіна. Але хатні арышт — гэта не свабода, яны ўсё яшчэ пад абвінавачваннем, за кожным іх крокам усё яшчэ сочаць наглядчыкі. А значыць, яны ўсё яшчэ ў закладніках. Мы на сувязі з бацькамі Рамана — ім нічога не паведамляюць пра сына, не даюць мець зносіны з ім. Яны перакананыя, што рэжым вядзе гульню, выкарыстоўваючы жыцці Ромы і Сафіі.

Мы ўсе памятаем, што ў турме знаходзіцца больш за 500 прызнаных палітычнымі вязняў і яшчэ тысячы людзей праходзяць па надуманых і палітычна матываваных абвінавачваннях. Ім у камеры да гэтага часу заліваюць хлорку, ім няма чым дыхаць удзесяцёх у камерах на дваіх чалавек, з іх да гэтага часу катуюць у прэс-хатах. І мы не дапусцім гандлю жыццямі і лёсамі зняволеных — бо толькі так мы даможамся свабоды для кожнага з гэтых ні ў чым не вінаватых людзей.