Палітвязня Уладзіміра Няронскага ўтрымлівалі ў ШІЗА 34 дні

Працягваецца ціск на палітзняволенага ютуб-блогера Уладзіміра Няронскага, асуджанага да трох гадоў калоніі, піша Вясна.

uladzimit_sud_90_logo_1.jpg


Яго караюць за кожнае парушэнне правілаў некалькімі суткамі ў ШІЗА: выпускаюць на дзень-два, а потым зноў саджаюць у ізалятар. Агулам Няронскі правёў у ШІЗА 34 дні.
Акрамя гэтага, жонка палітвязня раней паведаміла, што яго пазбавілі прадуктовых перадач да 4 жніўня.
У папраўчай калоніі №15 на Магілёўшчыне Уладзіміру за яго працу плацяць 2 рублі ў месяц.
Але Уладзімір не здаецца: ходзіць у храм і перадае: «Яны ўжо зразумелі, што мяне не зламаць».
Палітзняволены Уладзімір Няронскі — аўтар ютуб-канала "Слуцк для жизни". Менавіта з яго пачаўся разгляд "справы Ціханоўскага".
Даслаць словы падтрымкі можна па адрасе: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Даныя для грашовага пераводу Уладзіміру:ПК №15УНП: 790159378BIC: BAPBBY2XIBAN: BY25BAPB36429012000460000000