Праваабаронцы: тыя, хто знаходзіцца пад хатнім арыштам, таксама лічацца палітвязнямі
Праваабаронцы «Вясны» нагадваюць, што асобы, якіх змясцілі пад хатні арышт, таксама лічацца палітвязнямі
![77d6ddde_cb72_469e_add4_194eb14d5210_cx0_cy8_cw0_w408_r1_s.jpg 77d6ddde_cb72_469e_add4_194eb14d5210_cx0_cy8_cw0_w408_r1_s.jpg](/img/v1/images/77d6ddde_cb72_469e_add4_194eb14d5210_cx0_cy8_cw0_w408_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Умовы хатняга арышту палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных пад хатнім арыштам разглядаецца як у месцы несвабоды.
"Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень», гэта дазваляе кваліфікаваць гэтых асобаў як палітвязняў. Па сутнасці, яны застаюцца ў закладніках", — тлумачыць пазіцыю «Вясны» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Дагэтуль пад хатнім арыштам знаходзілася пяць палітвязняў — Сяргей Драздоўскі, Ірына Касцючэнка, Кацярына Ткачэнка, Юлія Чарняўская і Андрэй Шарэнда.
![«З-пад хатняга арышту сам прасіўся ў турму». Уладзімір Някляеў прыгадвае ўласны досвед «З-пад хатняга арышту сам прасіўся ў турму». Уладзімір Някляеў прыгадвае ўласны досвед](/img/v1/images/719ac614_4fce_489b_8907_40da3d9d3eb9_w650_r0_s.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сёння з'явілася навіна пра тое, што пад хатні арышт былі пераведзеныя Сафія Сапега і Раман Пратасевіч. Як і раней, яны працягваюць лічыцца палітвязнямі.
Паводле звестак бацькі Рамана Пратасевіча, абвінавачванні з Сапега і Пратасевіча не знятыя.
"Адвакат нічога не кажа, улады нічога не кажуць, — сказаў Пратасевіч-старэйшы ў каментары ВВС. — Калі змянілі меру стрымання, гэта паляпшэнне іх бытавых умоў. У астатнім, што будзе далей, невядома".
![Сафію Сапега і Рамана Пратасевіча перавялі пад хатні арышт Сафію Сапега і Рамана Пратасевіча перавялі пад хатні арышт](/img/v1/images/9a35f0c5_32087f4c3e86490a6871a3bab7b95764.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)