Сафію Сапега і Рамана Пратасевіча перавялі пад хатні арышт
Расіянку Сафію Сапега, затрыманую ў Мінску разам з Раманам Пратасевічам, перавялі пад хатні арышт. Крыху пазней бацькі паведамілі журналістам ВВС, што пад хатнім арыштам — і сам Раман.
![Фота: ВВС Фота: ВВС ](/img/v1/images/9a35f0c5_32087f4c3e86490a6871a3bab7b95764.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: ВВС
Пра гэта паведамілі ВВС бацькі Сапега.
Цяпер Сафія жыве адна ў здымнай кватэры ў Мінску.
"Мы шакаваныя", — сказаў айчым Сафіі Сяргей Дудзіч. Для бацькоў Сафіі Сапега гэта стала нечаканасцю.
Крыху пазней стала вядома, што пад хатнім арыштам таксама і Раман Пратасевіч. Пра гэта таксама паведаміў ВВС яго бацька Дзмітрый Пратасевіч.
![202855437_10159227402936308_1817180570713120797_n_1.jpg 202855437_10159227402936308_1817180570713120797_n_1.jpg](/img/v1/images/202855437_10159227402936308_1817180570713120797_n_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бацькі Рамана яго не бачылі.
"Мне складана каментаваць дзеянні ўладаў, якія ў іх мэты", — сказаў ён. "Яны ўсё роўна пад поўным кантролем уладаў, абвінавачванні з іх ніхто не зняў".
Паводле Дзмітрыя Пратасевіча, адвакаты і ўлады па-ранейшаму нічога не паведамляюць сям'і.
"Нам нічога не кажуць пра стан Ромы, пра яго статус, гэта проста здзек", — сказаў ён.