Акцыя Руху “За Свабоду” ля помніка Тарасу Шаўчэнку (фота)

Актывісты Руху “За Свабоду” сумясцілі ўшанаванне памяці вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі (Сёння 202-я гадавіна з дня яго народзінаў.) і акцыю салідарнасці са знакамітай украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая зараз пакутуе ў расійскай турме.



Актывісты сёння ўвечары прыйшлі да помніка Тарасу Шаўчэнку, што месіцца ля украінскай амбасады, і усклалі кветкі ды запалілі знічы. Таксама ўдзельнікі памятнага мерапрыемства разгарнулі бел-чырвона-белы і украінскі сцягі і вялікі плакат з цытатай у стылі кобзара: “Встане правда! Встане воля! Вернеться Надія!”.

Праз некалькі хвілін акцыя скончылася, сцягі згарнулі. Але агеньчыкі свечак, кветкі і плакат засталіся нагадваць мінакам пра неўміручасць сапраўднага талента і моц веры ў дабрыню, свабоду і справядлівасць.