Прысуд Надзеі Саўчанка вынесуць 21–22 сакавіка
Прысуд Надзеі Саўчанка вынесуць 21–22 сакавіка. Такую дату прызначыў 9 сакавіка суд у расійскім Данецку.
Сама Саўчанка выступіла ў судзе з апошнім словам. Напрыканцы яна заявіла, што прысуду чакаць не будзе і калі яго будуць выносіць больш, чым праз тыдзень, то працягне сухую галадоўку.
Сухую галадоўку ўкраінка трымае з 4 сакавіка, калі ёй не далі выступіць у судзе з апошнім словам. Тады адвакат Саўчанка Мікалай Полазаў, сказаў, што сухая галадоўка — гэта максімум 7 дзён жыцця чалавека. Лётчыца галадае ўжо 5 дзён.
Саўчанка: "Суд скраў у мяне тыдзень жыцця. У вас ёсць тыдзень, і, магчыма, я дажыву. Вы можаце зачытаць прысуд зараз, ці заўтра, ці праз тыдзень максімум. Хочаце паказаць сваю сілу — пакажыце! Толькі памятайце, што вы гуляеце на маё жыццё, стаўкі высокія, і мне ў гэтым выпадку няма чаго губляць. Я працягну сухую галадоўку, калі прысуд будзе вынесены пазней чым праз тыдзень. Я ўсё сказала, я прысуду чакаць не буду. Дзякуй. Дзякуй усім, што падтрымалі".