Японія. Суд прыпыніць два ядзерныя рэактары
Суд Японіі ў сераду пастанавіў закрыць два атамныя рэактары, бо яны ўяўляюць пагрозу для бяспекі краіны.
© AFP 2016/ Jiji Press
Рашэнне датычыцца трэцяга і чацвёртага рэактараў АЭС "Такахама", якая знаходзіцца ў 350 кіламетрах ад Токіа, паведамляе ВВС.
Праца чацвёртага рэактара была прыпыненая ў канцы лютага з-за тэхнічнай памылкі, рэактар тады спыніўся ў аўтаматычным рэжыме. Трэці рэактар працуе да гэтага часу.
Абодва рэактара аднавілі сваю працу толькі ў гэтым годзе.
Кіруе рэактарамі кампанія Kansai Electric, якая назвала рашэнне суда сумным. Па дадзеных агенцтва "Франс прэс", кампанія збіраецца падаваць апеляцыю.
Пазоўнікамі па справе выступілі людзі, якія жывуць па суседству з АЭС. Яны заявілі, што рэактары ўяўляюць пагрозу для возера Біва — асноўнай крыніцы вады для рэгіёну. Калі на станцыі адбудзецца аварыя, то вада ў возеры будзе забруджаная.
Пасля выканання рашэння суда ў краіне застанецца толькі два працуючыя атамныя рэактары.
Наггадаем, у сакавіку 2011 года японская АЭС "Фукусіма-1" сур'ёзна пацярпела ў выніку магутнага землятрусу і цунамі каля берагоў Японіі. Выбухі, выкліканыя збоем у сістэме астуджэння, пашкодзілі чатыры з шасці рэактараў. У радыусе 20 кіламетраў ад АЭС была ўсталяваная зона адчужэння.
Да аварыі на АЭС "Фукусіма-1" атамная энергетыка забяспечвала да 30% патрэбаў Японіі. Пасля аварыі былі спыненыя ўсе 48 атамных рэактараў на тэрыторыі краіны. Цалкам без атамнай энергетыкі японская эканоміка пражыла амаль два гады, адзначае ria.ru
Зараз японскія ўлады маюць намер перазапусціць 25 ядзерных рэктараў, нягледзячы на рэзкае незадавальненне з боку грамадскасці. Для працы кожнага з іх аператарам спатрэбіцца выконваць новыя, больш жорсткія меры бяспекі.