Актывіста з Наваполацка перазатрымалі трэці раз
Наваполацкаму актывісту Андрэю Галавырыну прысудзілі чарговыя 15 сутак. Агулам за кратамі мужчына правядзе ўжо паўтара месяца — за рэпост.
Учора, 16 ліпеня, над актывістам Андрэем Галавырыным прайшоў трэці суд за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляюць праваабаронцы. Мужчына быў затрыманы 15 чэрвеня 2022 года і змешчаны ў Наваполацкі ЦІП.
Падчас першага арышту ў ЦІПе Андрэй Галавырын перанёс гіпертанічны крыз.