Наста Дашкевіч падзякавала за падтрымку і папрасіла павіншаваць мужа Змітра з народзінамі

Наста Дашкевіч падзякавала за падтрымку і папрасіла павіншаваць мужа Змітра з народзінамі, якія зусім хутка. Нагадаем, палітвязень Зміцер Дашкевіч асуджаны на 1,5 года калоніі па арт. 342 за ўдзел у адным з нядзельных маршаў у 2020 годе. Наста па той жа справе атрымала тры гады «хатняй хіміі». У пары чацвёра маленькіх дзяцей.

photo_2022_07_11_13_01_22.jpg

«Дарагія сябры, у Зьмітра будзе дзень народзінаў 20 ліпеня. Давайце падтрымаем яго заказнымі лістамі і тэлеграмамі на адрас: Мінск, Валадарскага 2, СІЗА 1. 220030 Дашкевічу Д.В., — напісала ў фэйсбуку Наста Дашкевіч. — А я ў сваю чаргу хачу сказаць усім дзякуй за падтрымку і добрыя словы. Дзякуй усім, хто дапамагаў і быў побач.️

Магчыма, варта было б сказаць нешта болей, але ўсе словы, якія круцяцца ў галаве і на языку — усё не тое... Галоўнае, што я ўдзячна Госпаду за тое, што правёў і вывеў.

«Божа мой! На цябе спадзяюся, хай ня будзе мне сорамна, хай не апануюць мяне мае ворагі. Хай ня будзе сораму ўсім, хто на Цябе спадзяецца: хай будзе тым брыдка, хто бяз прычыны беззаконьне ўчыняе».

ПС. 24:2-3».