Алену Гнаўк аштрафавалі за фота суддзі
На 87 рублёў (3 базавыя велічыні) аштрафавалі брэсцкую актывістку Алену Гнаук, паведамляе «Еўрарадыё» а спасылай на праваабаронцаў «Вясны».
![Алена Гнаўк Алена Гнаўк](/img/v1/images/hnauk_0609.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алена Гнаўк
Брастаўчанку Алену Гнаўк аштрафавалі за фота суддзі.
На мінулым тыдні яе судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падчас абвяшчэння прысуду жанчына сфатаграфавала суддзю Дзмітрыя Куроўскага. За гэта яе затрымалі ў зале суда, а потым склалі пратакол паводле арт. 25.1 КаАП.
Чарговы суд над Аленай Гнаўк адбыўся 6 верасня. Суддзя Дзмітрый Шурын прызнаў жанчыну вінаватай у «непавазе да суда» і аштрафаваў.