Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін пад вартай

Мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 30 студзеня 2022 года, паведамляе «Вясна».

Алесь Пушкін, «Партрэт пасля зняволення». Малюнак, які дайшоў у адным з лістоў мастака

Алесь Пушкін, «Партрэт пасля зняволення». Малюнак, які дайшоў у адным з лістоў мастака


Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў «наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму» за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў.
Напрыканцы верасня стала вядома, што Алесь Пушкін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
— Сказаў, што нічога дрэннага не рабіў і падпісваць ніякіх прашэнняў не будзе, — перадавала словы мастака адвакатка.
У турме мастак малюе партрэты сукамернікаў і піша п'есу.
Падтрымайце мастака лістом ці паштоўкай: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22ААляксандру Мікалаевічу Пушкіну.