Мінчанку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву арыштавалі 9-ы раз запар
Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву не выпусцілі на волю і сёння пакаралі чарговым арыштам на 15 сутак.

Чарговыя 15 сутак за «экстрэмісцкую» перапіску з мужам атрымала Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. Сёння такі вырак вынесла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава.
Такім чынам, усяго без перапынку дзяўчына правядзе за кратамі 126 дзён. Праваабаронцы прызналі Таццяну палітзняволенай.

Сёння, 5 лістапада, мусіў выйсці на волю пасля 112 сутак адміністрацыйнага арышту яе муж — палітвязень Сяргей Крупеніч. Відаць, можа чакаць і яго «перазатрымання».