Віктар Бабарыка з-за кратаў: «Зайздрошчу ўсім, хто бачыў Беларусь, якая выйшла на сустрэчу са свабодай»
Экс-банкір Віктар Бабарыка, які адбывае тэрмін у калоніі Наваполацка, даслаў адказ на ліст жыхаркі Гомеля.
У сваім лісце Віктар Бабарыка прыгадвае падзеі лета-восені 2020 года, паведамляюць Naviny.by. Палітвязень піша: «Зайздрошчу вам усім, тым, хто бачыў Мінск і Беларусь у адзіным парыве, якая выйшла на сустрэчу са свабодай і жаданнем быць чалавекам. Веру, што ўсе гэтыя жаданні споўняцца!»
Віктар Бабарыка ўспамінае верш Кіплінга «Заповедь» у перакладзе Лазінскага і адзначае: «Моцна натхняльна!» У вершы ёсць радкі: «Умей поставить в радостной надежде нa карту всё, что накопил c трудом, вcё проиграть и нищим стать, как прежде, и никогда не пожалеть o том».
Віктар Бабарыка адзначае, што сёлета адкрыў для сябе творчасць Ларысы Геніюш. «Ды і сучасныя аўтары 2020 года вельмі моцна дадалі. Я маю на ўвазе беларусаў», — заўважыў ён.