Аляксандр Азараў: Не сведчыце супраць сябе
Прадстаўнік Кабінета Святланы Ціханоўскай Аляксандр Азараў даў пэўныя парады наконт бяспекі для беларусаў.

Асабліва гэтыя
парады будуць карысныя тым, хто вырашыў сфатаграфаваць расійскую ваенную
тэхніку: любое фота пратэставай грамадскай актыўнасці ці
бел-чырвона-белай стужкі цяпер даводзіцца рабіць асцярожна, а тым больш
дасылаць у тэлеграм-каналы, якія былі прызнаны ўладамі экстрэмісцкімі.
- Уважліва вывучыце мясцовасць, дзе плануеце весці здымкі, на прадмет наяўнасці камер.
 - Не дапускайце, каб знятым фота і відэа прысвойваліся звесткі аб геалакацыі.
 - Адключыце опцыю стварэння ў воблачным сховішчы вашай прылады гісторыі фота- і відэаздымкаў.
 - Выдаляйце фота і відэа адразу пасля адпраўкі.
 - Адключыце геалакацыю на вашай прыладзе.
 - Да здымкі трымайце прыладу выключанай, падчас здымкі перавядзіце ў авіярэжым.
 - Выкарыстоўвайце vpn.
 - Пасля выдалення перапіскі ачышчайце кэш-памяць.
 - Пры затрыманні не сведчыце супраць сябе, адмаўляйцеся даваць паказанні.
 
Беларусаў не раз арыштоўвалі за фота ваеннай расійскай тэхнікі на тэрыторыі нашай краіны. Так, напрыклад, тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму ў верасні 2022-га далі палітвязню Віктару Кулінку за тое, што ён дасылаў здымкі расійскай вайсковай тэхнікі «экстрэмісцкаму» ТГ-каналу. Мужчыну затрымалі 30 траўня па падазрэнні ў «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».