Аляксандр Кабанаў: Рэвалюцыі адбыліся дзякуючы існаванню сацсетак

Кожны год 14 чэрвеня анлайн-таварыства святкуе Міжнародны дзень блогера.

babbb6b15986b34c6aea38989c801825.jpg

З анлайн-дзённікаў і сайтаў актыўных карыстальнікаў сусветнага павуціння можна даведацца многа новага і цікавага. Блогеры ва ўсім свеце ператварыліся ў крыніцу інфармацыі.

Асабліва значная функцыя гэтых людзей ў дыктатарскіх краінах, дзе жорстка кантралююцца і караюцца незалежныя журналісты. Блогеры пакуль не заціснуты ў прававыя рамкі, але гэта не замінае прыцягваць іх да адказнасці па надуманых адміністрацыйных і нават крымінальных артыкулах.

Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Пра гэта распавёў блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў:

— Калі адзін дыктатар бачыць, як зрынаюць адных дыктатараў, ён успрымае гэта асабіста пра сябе. Яны цудоўна разумеюць, што гэта ўсё дзякуючы сацсеткам. Усе гэты рэвалюцыі адбыліся дзякуючы існаванню сацсетак. Кожны чалавек мог заклікаць у пэўнае месца, распаўсюдзіць інфармацыю, што адбываецца, як адбываецца. Для іх сацсеткі нясуць патэнцыйную небяспеку ўжо ўвогуле. Зразумела, што кожную пагрозу трэба неяк лакалізаваць.

Гісторыя блогінга пачалася ў 1992 годзе. Самая першая інтэрнэт-старонка з апошнімі навінамі была распрацавана Цімам Бэрнэсам-Лі. Менавіта яна стала штуршком да блогерства.

Цяпер 77% інтэрнэт-карыстальнікаў чытаюць розныя блогі.

Беларускае Радыё Рацыя