«Го сэлфіцца з гарадавым»: рэакцыя сацсетак на адстаўку Шуневіча
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку. Як на гэта адрэагавалі карыстальнікі байнэту? Вядома, што з радасцю, піша «Еўрарадыё».

"Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў", — заявіў Шуневіч. Сваё рашэнне аб сыходзе з пасады ён назваў "вывераным, правільным і своечасовым". Сацсеткі адразу адрэагавалі на гэту навіну.



