МУС знайшло супрацоўнікаў, якія зліваюць службовую інфармацыю блогерам?

МУС усталявала крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі ў медыяпрастору і Telegram-каналы. Асобы, якія мелі да гэтага дачыненне, будуць звольненыя.

szunievicz_1203.jpg


Камісія МУС з ліку супрацоўнікаў Галоўнага кіравання ўнутранай бяспекі ўстанавіла крыніцы ўцечкі, канкрэтныя форму і спосабы перадачы службовай інфармацыі. Прэвентыўныя меры ў ведамстве ўжо прынялі, паведамляе belta.by.
— Тыя з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, хто парушыў дысцыпліну і ўнутраныя загады, інструкцыі, устаноўлены і будуць звольненыя за гэтыя парушэнні, — сказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
На думку Шуневіча, праблема не носіць сістэмны характар, хоць ён не адмаўляе, што гэта не адзінкавыя выпадкі. Ён адзначыў, што мінімізаваць рызыкі і пагрозы досыць складана, улічваючы развіццё сучасных тэхналогій перадачы інфармацыі і мессэнджэраў.
Нагадаем, 10 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка адправіў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў адстаўку.