Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала забарону на правядзенне Дня Волі
У сваім твітар-акаўнце амбасада ЗША выказала шкадаванне з гэтай нагоды.

«Амбасада ЗША выказвае шкадаванне, што ўлады не дапусцяць шэсця ў гонар Дня Волі ў Беларусі ў гэтым годзе. Гэтае рашэнне з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што ўлады проста не прымаюць права беларускага народа на мірныя сходы», — сказана ў паведамленні.