ЗША — Макею: Неабходна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў
Дарадца Дзярждэпартамента ЗША Дэрэк Шоле ў панядзелак заклікаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі — і ў прыватнасці кансультанта «Радыё Свабода» Ігара Лосіка. Гэта адбылося падчас тэлефоннай размовы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Прадстаўнік Дзярждэпартамента заявіў пра рашучую падтрымку
Злучанымі Штатамі прапаноў пра сапраўдны дыялог з лідарамі пратэставага руху з
мэтай правядзення сёлета свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным
назіраннем.
Бакі таксама абмеркавалі абмен пасламі паміж Беларуссю і
ЗША.
Паводле праваабаронцаў, у Беларусі ўжо 288 палітычных
зняволеных.
Паводле «Свабоды».