Amnesty International: Запатрабуйце вызваліць Марфу Рабкову

Amnesty International запусціла электронны зварот за тэрміновае вызваленне палітзняволенай Марфы Рабковай, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_09_24_16_11_09.jpg

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла электронны зварот за тэрміновае вызваленне палітзняволенай праваабаронцы «Вясны» Марфы Рабковай, якая ўжо больш за год утрымліваецца за кратамі.

«Улады Беларусі павінны спыніць пераслед сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна" і іншых грамадзянскіх актывістаў, а таксама паважаць правы ўсіх жыхароў краіны на свабоду аб'яднанняў, мірных сходаў і на свабоду выказвання меркаванняў»