У Беларусі стала на 14 палітвязняў больш

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай аб прызнанні 14 новых палітзняволеных. Праваабаронцы ў чарговы раз запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і адзначылі недапушчальнасць зняволення грамадзянаў за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў.
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці запатрабавалі спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны, прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных знакаў і службовых асобаў, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усё раней распачатыя паводле гэтых артыкулаў крымінальныя справы.

Новымі палітвязнямі прызнаныя:

1. Уладзіслаў Тамашэвіч, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;

2. Аляксей Чашун, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК за падпал сцяга;

3. Аляксандр Бабко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

4. Ігар Мыслівец, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

5. Алена Дзядзюля, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

6. Вольга Дубовік, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

7. Андрэй Арыко, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

8. Кацярына Арыко, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

9. Максім Дубешка, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне надпісаў на стагах сена;

10. Вадзім Гіль, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;

11. Андрэй Рунцо, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК за рытуальны вянок, дастаўлены да дома супрацоўніка МУС;

12. Мікалай Лёгкі, асуджаны паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

13. Віталь Самсонаў, асуджаны паводле артыкулаў 339 і 370 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

14. Яна Мілеўская, узятая пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 370 КК.

Правааборонцы лічаць іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: