У Берасці судзяць 8-ю групу абвінавачаных у «карагоднай справе»
У рамках гэтай крымінальнай справы пакаралі ўжо больш за 80 чалавек. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле летась 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекту Машэрава, піша Свабода.
![Карагод у Берасці на пратэстах 13 верасня Карагод у Берасці на пратэстах 13 верасня](/img/v1/images/5aa48e45_f0e3_45d9_8947_cf27beadd3d9_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Карагод у Берасці на пратэстах 13 верасня
Паводле Следчага камітэту Берасцейскай вобласці, вызначана 115 асобаў, якія мелі дачыненне да гэтага «злачынства».
Праваабаронцы паведамляюць, што сёння на лаве падсудных 6 фігурантаў.
Пружанец Алег Кулеша (ужо больш за 3 месяцы ў берасцейскім СІЗА № 7)Мікіта ДзмітрыеўГанна КашырскіхСяргей КунцэвічДзмітрый МакарэвічТаццяна Пякарская
Згодна з версіяй абвінавачання, падсудныя ў групе з іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Іх дзеянні нібыта былі спалучаныя з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарту, арганізацыяў і прадпрыемстваў. З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін закрыліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання.
Агулам на гэты момант вынеслі ўжо 7 калектыўных прысудаў. Суддзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»: Святаслаў Каліна, Дзмітрый Шурын, Іна Клышпач, Сяргей Маручак, Яўген Брэган, Дзмітрый Куроўскі, Вера Філонік.